Пад час сустрэчы вы зможате пазнаеміцца і сустрэцца з суродзічамі, якія жывуць у Атаве, пагуляць у актыўныя гульні, добра адпачыць. ?Дарога ад Атавы да возера займае каля 60 хвілін. Перш па 105 — й дарозе. Потым прыкладна праз 40 хвілін паварот налева на 366 дарогу. Потым каля Covered Bridge зноў паварот налева да возера (падрыхтуйце прыблізна 10$ з машыны за ўезд на возера). Мы будзем адпачываць на Breton Beach з правага боку ад стаянак (гледзячы на возера).
Пляж абсталяваны ўсім неабходным для адпачынку і сумеснага абеду.
Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў!
Тэлефоны для даведак:
Влада і Юра Шамецькі — (613) 592‑5145
Наталія і Пётр Мурзёнкі — (613) 680‑1144





