Набліжаны да Лукашэнкі дэпутат савету рэспублікі Мікалай Чаргінец, каментуючы адстаўку дзяржсакратара Рады бяспекі, заявіў, што Шэймана атачалі толькі прафесіяналы ў зборы кампрамату.

"Мусіць, памылка Віктара Шэймана ў тым, што ён не меў вакол сябе прафесіяналаў, а калі і былі прафесіяналы, то ў плане пошуку кампрамату на людзей. Часам проста ўсё зводзілася да звядзення асабістых рахункаў, яны не займаліся па-вялікаму дзяржаўнымі справамі і не бачылі сваёй ролі ў абавязку дзяржавы забяспечваць бяспеку грамадства", - цытуе М. Чаргінца агенцтва БелаПАН.

Пры гэтым старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы верхняй палаты звярнуў увагу на тую акалічнасць, што Лукашэнка "неаднаразова крытыкаваў дзеянні Рады бяспекі".

Ад каментара з нагоды адстаўкі Генадзя Нявыгласа з паста кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта М. Чаргінец устрымаўся. Апошняе можа азначаць, што ёсць шанцы вяртання Нявыгласа на адну з высокіх пасадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?