Сталічная міліцыя чарговы раз зьвярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы ў высьвятленьні абставінаў надзвычайнага здарэньня падчас канцэрту 4 ліпеня.

З мэтай усебаковай праверкі версій па расследаванні абставінаў выбуху ноччу 4 ліпеня ГУУС Мінгарвыканкама звярнулася па дапамогу да грамадзян, якія знаходзіліся з 22 да 23 гадзін 3 ліпеня ў раёне месца здарэння, а таксама на зялёнай зоне паміж гасцініцай "Планета" па праспекце Пераможцаў, 31, і будынкам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па праспекце Пераможцаў, 23/2.

Нагадаем, у гэты прамежак часу ў названым месцы была знойдзена першая выбуховая прылада. Другая спрацавала каля 0.25 4 ліпеня.

Аператыўную групу, якая займаецца расследаваннем, асабліва цікавяць уладальнікі фота- або відэаінфармацыі, якая магла быць зроблена ў гэтых месцах у названы перыяд часу. Грамадзян, якія маюць гэтыя фота- або відэакадры, у мэтах дапамогі следству пераканаўча просяць звярнуцца ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Кантактныя тэлефоны: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92, або 102.

Электронны адрас: [email protected]

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.

Гэтая інфармацыя размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?