У першыя хвіліны таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра нечакана абваліўся больш чым на 6%! Як такое сталася магчымым?

Справа ў тым, што нехта ад раніцы выставіў заяўку на продаж даляраў па 14990 старых рублёў (1,499 новымі), пераблытаўшы парадак лічбаў «4» і «9». Бо актуальны курс вагаецца ў раёне 19490 старых рублёў (1,949 новымі).

На даляры па такой цане адразу знайшліся ахвотныя, і ўгоды былі зарэгістраваныя. Гэта адразу пацягнула курс уніз. Банкі адрэагавалі імгненна, апусціўшы курс даляра ўніз.

Аднак іншыя ўгоды на біржы ішлі па рэальным курсе. Аб’ём нарошчваўся, і за кошт гэтага сярэдні біржавы курс «з’ядаў» тыя анамальныя стартавыя ўгоды.

* * *

Па стане на 11:25 біржавы курс даляра складае 1,9406 рубля. У параўнанні з афіцыйным курсам, абвешчаным на сёння, ён апусціўся на 74 стары рубель — 0,74 новыя капейкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?