У рэанімацыі Гродна паступілі дзевяць чалавек — усе ва ўзросце 20—29 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У міліцыі адзначылі, што напярэдадні святаў рэзка павялічылася колькасць перадазіровак псіхатропнымі рэчывамі. За пяць дзён у рэанімацыі медустаноў Гродна ў цяжкім стане паступіла дзевяць чалавек. Ва ўсіх адзін і той жа дыягназ: «атручэнне невядомым псіхатропным рэчывам».

Сярод пацярпелых — маладыя людзі ва ўзросце 20-29 гадоў, 20-гадовая жанчына ў дэкрэтным адпачынку і яшчэ адна дзяўчына, якой 21 год.

«У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося ўстанавіць, што ва ўсіх выпадках псіхатропы набываліся праз інтэрнэт-крамы «Канцэрн Калашнікаў» і «Зубр». Пасля іх прыёму людзям станавілася настолькі дрэнна, што яны губляліся ў рэчаіснасці, працэс суправаджаўся галюцынацыямі і ў некаторых выпадках сутаргамі. У рэанімацыі ў несвядомым стане кожны знаходзіўся па 3-4 дні», - распавёў палкоўнік міліцыі Сяргей Ланкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна