Вайсковы блог апублікаваў фатаграфіі аварыі двух знішчальнікаў Су-27СМ, якія належаць палку 105-й гвардзейскай змяшанай авіяцыйнай дывізіі 6-й Ленінградскай Чырванасцяжнай арміі ВПС і СПА Расіі.

Фота: bmpd.livejournal.com

Фота: bmpd.livejournal.com

Аварыя адбылася яшчэ 15 снежня, але здымкі толькі нядаўна з'явіліся ў сацыяльных сетках, пазней іх апублікаваў часопіс The National Interest.

Паводле неафіцыйных паведамленняў відавочцаў, прычынай аварыі сталі памылковыя дзеянні лётчыка знішчальніка з бартавым нумарам «02 чырвоны», які занадта энергічна працаваў ручкай кіравання рухавіком пры рулёжцы па аэрадроме.

Пашкоджанні абедзвюх машын ацэньваюцца як нязначныя. Здымак зроблены на аэрадроме Хацілава ў Цвярской вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна