Фота Reuters

Фота Reuters

Суразмоўца паказвае на паказанні сведак і іншыя аб'ектыўныя дадзеныя, атрыманыя падчас расследавання. Па словах крыніцы, яны «кажуць пра тое, што самалёт не мог набраць вышыню і па нейкай прычыне — магчыма, перагрузу і тэхнічнай няспраўнасці — абрынуўся ў мора». Ён таксама распавёў, што, па сведчаннях відавочцаў, самалёт незвычайна доўга ляцеў нізка, не набіраў вышыню.

Версія тэракту, паводле яго слоў, на дадзеным этапе «амаль выключаная».

Прыярытэтнай версіяй застаецца тэхнічная няспраўнасць, адзначыў суразмоўца агенцтва. «Гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, пра магчымую паломку агрэгатаў, якія адказваюць за набор вышыні, альбо недастатковую цягу рухавікоў. Пры гэтым не выключаны і чалавечы фактар, які мог спрыяць узнікненню крытычнай сітуацыі», — прыводзіць агенцтва яго словы.

Раней у панядзелак ФСБ Расіі паведаміла, што ўстаноўленыя відавочцы здарэння, з імі працуюць следчыя. Галоўнымі рабочымі версіямі ФСБ называла трапленне ў рухавік старонніх прадметаў, няякаснае паліва, што пацягнула страту магутнасці і спыненне працы рухавікоў, а таксама памылку пілота і тэхнічную няспраўнасць. У паведамленні службы адзначалася, што ўзлётная хуткасць лайнера складала 345 км/г. Гэта з'яўляецца штатнай узлётнай хуткасцю для судоў дадзенага тыпу, гаварылася ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна