Чарговая перадача «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ была прысвечаная 25-ай гадавіне распаду Савецкага Саюза.

«СССР — гэта геапалітычная інавацыя ХХІ стагоддзя. Калі мы ўзгадаем 1922, то аплоты лібералізму тагачасныя былі каланіяльнымі імперыямі. І СССР меў на мэце стварыць новага чалавека, вольнага ад эксплуатацыі, які жыве, як нацыянальна, гэтак і сацыяльна справядлівым грамадстве. Гэта першы саюз, дзе не было нацыянальнай няроўнасці», — лічыць прарасійскі публіцыст Пятро Пятроўскі.

«Дык а чаго ж ён рухнуў тады?» — у лоб спытаўся вядучы Вадзім Гігін.

«Бо Савецкі Саюз меў вельмі кепскі мэнэджмэнт, асабліва ў 60-70-ыя гады, ён не меў самакрытычнасці. У той час заходні блок мысліў крытычна, ён бачыў СССР у якасці ворага. У той час СССР падчас кубінскай рэвалюцыі, запуску чалавека ў космас проста вырашыў, што дасягнуў мэтаў», — лічыць Пятроўскі.

«Я прывяду просты прыклад. Падчас СССР я жыў у маленькім мястэчку ў Чэрвеньскім раёне, Смілавічы называецца. Геапалітыка, палёты ў космас, усё гэта мы ведаем і рады. Але, можа быць, рухнуў ён не таму, што нехта прыдумаў нешта ў «вашынгтонскім абкоме». А таму, што я, маленькі 8-гадовы хлопчык, быў вымушаны ўставаць рана і ісці ў чаргу, каб хлеба купіць. І ў нас у «цацачным» магазіне не было цацак, якія я хацеў набыць. А іншым разам у магазіне быў толькі хлеб і малако, а каўбаса не заўсёды. Можа, таму ён разваліўся?», — вельмі рэзка паставіў пытанне Вадзім Гігін.

«Праблем было шмат, часам нават хлеба не было. Але былі бясплатная медыцына, адукацыя, жыллё, праезд. Мы, можа быць, мала кармілі свой народ і кідалі ўсё, каб накарміць іншых. А яшчэ шмат залежыць ад кіраўніцтва. Прыйшлі бяздарныя людзі, як Гарбачоў, ва ўладу і развалілі яе», — мяркуе пісьменнік Мікалай Чаргінец.

Сярод гасцей перадачы таксама была спявачка Ірына Дарафеева, якая адзначыла, што сапраўдную незалежнасць Беларусі яна адчула не ў 1991 годзе, а ў 1994 — пасля абрання першага прэзідэнта Беларусі. «Да гэтага мы былі яшчэ вельмі-вельмі залежныя», — лічыць сённяшняя дэпутатка парламента Дарафеева.

У сваю чаргу Мікалай Чаргінец у спрэчцы з лідарам Усесаюзнай партыі бальшавікоў (Расія) Нінай Андрэевай запэўніў, што СССР ужо ніколі не вернецца, а Беларусь будзе заставацца незалежнай дзяржавай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?