Прэзідэнт Беларусі выказаў сваё меркаванне з нагоды масавага атручэння ў Іркуцку канцэнтратам для ваннаў «Глог» і заклікаў чыноўнікаў і сілавікоў не дапусціць такога ў Беларусі. Гэта заява прагучала ў сюжэтах беларускіх тэлеканалаў АНТ і «Беларусь-1».

president.gov.by

president.gov.by

На нарадзе 26 снежня ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады ў тым ліку падымаліся і пытанні бяспекі падчас калядных і навагодніх святаў. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сілавікоў на тым, што «трэба зрабіць усё, каб на вуліцах было спакойна, каб людзі правялі нармальна свята».

«І глядзіце, каб не адбылося як у Расіі. Яны пачалі падымаць акцызы на алкаголь, зрабілі завоблачныя цэны на спіртныя напоі, і людзі пачынаюць піць барматуху, як гэта было ў нас у савецкія часы», — сказаў кіраўнік краіны, маючы на ўвазе масавую гібель людзей у Іркуцку.

«Трэба спыніць гэта балаўство з гэтымі падаткамі на спіртное. Ну святы… Такія нашы людзі-славяне. І выпіць любяць, і закусіць. Не трэба іх штурхаць да таго, каб піць глог ці яшчэ штосьці. Трэба гэта мець на ўвазе, як бы гэта непапулярна ні прагучала з маіх вуснаў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, у снежні ў расійскім Іркуцку адбылося масавае атручэнне людзей, ад якіх на сённяшні дзень памерлі 77 чалавек. Загінулыя ўжывалі канцэнтрат для ваннаў «Глог», які утрымліваў замест пазначанага на этыкетцы этылавага метылавы спірт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна