Так званы рух «Хрушы супраць. Беларусь», які атрымаў вядомасць пасля роліка, на якім супрацоўнік міліцыі ў Віцебску спрабуе затрымаць маладзёна, з'яўляецца адгалінаваннем расійскага прапуцінскага моладзевага руху «Нашы».

Ён быў заснаваны ў 2010 г., а ўзначальваецца адным з камісараў (такая афіцыйная назва пасады) «Нашых» Яўгеніяй Смарчковай. Афіцыйная мэта — «грамадская барацьба з няякасным абслугоўваннем у крамах».

«Хрушы супраць» атрымліваюць гранты ад расійскай дзяржавы, якія афіцыйна склалі за апошнія чатыры гады 21,3 мільёна расійскіх рублёў, г.зн. сотні тысяч даляраў.

Кіраўніком суполкі «Хрюши против Беларусь» ва Укантакце з'яўляецца Арцём Ісачэнка з Оршы. Куратарам беларускага адгалінавання маскоўскага праекта — Яўген Рахманько з Масквы.

«Паважаныя жыхары Рэспублікі Беларусь! Рух «Хрушы супраць» працягвае пошук ініцыятыўных людзей, якія гатовыя змагацца з продажам няякасных прадуктаў і свінскім стаўленнем да людзей», - гаворыцца ў суполцы.

Акцыі «хрушаў» здымаюцца і выкладваюцца на Youtube, зараз на афіцыйным беларускім канале арганізацыі 8 ролікаў, першы з якіх з'явіўся месяц таму. 

Рух «Нашы» быў створаны ў РФ у 2005 годзе адміністрацыяй прэзідэнта Расіі шляхам рэарганізацыі моладзевай арганізацыі «Идущие вместе», адна з галоўных мэтаў — «супраціў аранжавай пагрозе».

Сімволіка «Нашых».

Сімволіка «Нашых».

P.S. Пасля нашай публікацыі лідар віцебскіх «Хрушаў» пакінуў наступны камент: «Единственное, что мы взяли от «Хрюш», это их название, а точнее разрешение так называться, поскольку проект известен и ролики просматриваются во многом только из-за этого. Если б мы назывались по другому — проект никак бы не отличался. Что касается грантов — да, они действительно выделяются в России движениям «Хрюши против» и «СтопХам», но это абсолютно не касается нас. Мы просто решили продолжить хорошее дело у нас в стране, и может быть в скором времени получим подобную поддержку от государства (хотя я очень сомневаюсь). Почти у всех волонтёров есть работа, а участие в рейдах — просто хобби. Людям, оставившим комментарии выше, должно быть стыдно. Мне жаль, что вы судите о людях по названию». А таксама: «Нам в группу пишет много людей, жалуется на магазины, жалуются, что отравились… жалуются, что охранник напал за съёмку. Допустим, я против такого отношения к людям. И не важно, хрюшами мы бы назывались или ещё кем. Не нужно проводить такие параллели. Очень обидно когда тебя называют путиновским и т.д., когда у тебя на стенке флаг укр и бчб висит:)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?