Дзяржаўны дэпартамент ЗША адхіліў абвінавачванні прэзідэнта Турцыі ў падтрымцы экстрэмісцкіх груповак, якія ваююць у Сірыі, і назваў гэтыя абвінавачванні смешнымі, паведамляе Бі-бі-сі.

Прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства Марк Тонар падкрэсліў, што ўсе гэтыя абвінавачванні не маюць пад сабой ніякіх доказаў.

Акрамя гэтага Тонар адхіліў абвінавачванні Расіі ў пастаўках сірыйскім паўстанцам зенітна-ракетных комплексаў. «Мы не даем ніякіх ПЗРК сірыйскай апазіцыі. Мы ўжо бачылі падобныя выказванні, наша пазіцыя з нагоды ПЗРК не змянілася - мы глыбока занепакоеныя тым, што зброя падобнага тыпу можа патрапіць у Сірыю», — сказаў прадстаўнік дзярждэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0