Кіраўнік Сбербанка Расіі Герман Грэф не чакае ў наступным годзе «чорных лебедзяў» - нечаканых і практычна непрадказальных падзей, якія могуць цалкам змяніць сітуацыю ў той ці іншай сферы.

vedomosti.ru

vedomosti.ru

«Нафта цяпер каштуе 52—53 даляры, і, калі патаннее да 45, шоку не здарыцца. Бюджэт Расіі да гэтага падрыхтаваны (у ім закладзены кошт 40 даляраў), і кампаніі, і банкі», - заявіў Грэф у інтэрв'ю газеце «Ведомости».

Па словах кіраўніка Сбербанка, для расійскай эканомікі дзвюма асноўнымі знешнімі рызыкамі з'яўляюцца цэны на сыравіну і геапалітыка. Пры гэтым Грэф адзначае, што расійская эканоміка ўжо адаптавалася да нізкіх цэнаў на нафту.

Акрамя таго, Герман Грэф мяркуе, што геапалітычная сітуацыя стабілізуецца — шмат у чым гэта звязана з выбраннем прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа. Грэф удакладняе, што «пакуль ніхто не ведае Трампа-прэзідэнта», але ён знаёмы з Трампам як з бізнэсмэнам.

«Я сустракаўся з Трампам, і ўражанні вельмі пазітыўныя, ведаю некаторых членаў яго каманды», — растлумачыў Грэф. Паводле яго слоў, у каманду Дональда Трампа ўваходзяць «прагматычныя людзі, якія здолелі перамагчы ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?