У Беларусі плануецца забараніць курэнне ў аб'ектах грамадскага харчавання, за выключэннем спецыяльна адведзеных для гэтага месцаў, паведаміла БЕЛТА намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч.

«Праектам дэкрэта «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, вадкасцяў для электронных сістэм курэння «ўстаноўлена, што ў аб'ектах грамадскага харчавання курэнне забаронена, за выключэннем спецыяльна створаных для гэтай мэты месцаў», - адзначыла Ірына Наркевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна