Затрыманы дырэктар візавага цэнтра (vizacenter.by) за нелегальныя паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для шэнгенскіх візаў.

Офіс кампаніі размяшчаўся па адрасе вул. Камсамольская, 18 і працаваў з 2013 года. Паводле інфармацыі ГУБАЗ, фірма аказвала нелегальныя паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для шэнгенскіх візаў.

Працавала схема досыць доўгі час — з 2013 года. Кампаніі было ўсё роўна, ці мае чалавек права наведваць Еўропу. Усе неабходныя дакументы супрацоўнікі збіралі самі. Незаконна выкарыстоўвалі пячаткі розных банкаў або фірмаў. Паведамляецца, што паслугамі турфірмы карысталіся ў тым ліку і арганізатары каналаў незаконнай міграцыі.

Як паведамляе tvr.by, пры вобшуку ў зламыснікаў знойдзена і канфіскавана больш за 300 тысяч долараў, амаль сто падробленых пячатак, клішэ і даведак. На дадзены момант дзверы цэнтра апячатаныя.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, сярод кліентаў часта сустракаліся і выхадцы з краін з павышанай тэрарыстычнай актыўнасцю. Дакладная колькасць чалавек, якім удалося атрымаць візу па падробленых дакументах, высвятляецца.

На сайце кампаніі, які, дарэчы, не заблакаваны, напісана: «Шэнгенская віза за 1 дзень! Раніцай пашпарт нам аддаў — увечары з візай назад забраў».

Шматразовую візу ў чысты пашпарт фірма абяцала ўсяго за тры дні. Калі верыць сайту, ацэньваў свае магчымасці візавы цэнтр даволі сціпла — усяго 15 у.а. за паслугу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?