Кампанія Google абавязала неключавых супрацоўнікаў кампаніі з ЗША атрымліваць дазвол ад юрыдычнага дэпартамента на паездкі ў Расію. Пра гэта выданню Firrma стала вядома з ліста галоўнага евангеліста Google Джэймі Касапа арганізатарам аднаго з IT-мерапрыемстваў у Расіі.

У лісце Касап кажа, што юрыдычны аддзел забараніў яму ездзіць у Расію. «Мабыць, гэта звязана з некаторымі прававымі дзеяннямі з боку ўрада Расіі супраць Google, якія выклікаюць заклапочанасць кампаніі», — гаворыцца ў лісце.

Пра якія менавіта наступствы ідзе гаворка, не гаворыцца. Таксама невядома, хто маецца на ўвазе пад ключавымі супрацоўнікамі Google, якім не трэба атрымліваць дазвол для паездак у Расію.

У Google пакуль не пракаментавалі паведамленне Firrma.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?