Фота union.by
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
У сістэме гаспадарчых судоў Беларусі Рабцаў працуе ад 1995 года. Ад 1997 года — суддзя гаспадарчага суда Мінскай вобласці. Затым працаваў на пасадзе суддзі і намесніка старшыні Гаспадарчага суда Мінска. Ад 2006 года — суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, ад 2009 года быў намеснікам старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі.
30 лістапада Савет Рэспублікі абраў 59-гадовага Рабцава суддзёй Канстытуцыйнага суда.





