Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ №497, які прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «БК Капітал Цэнтр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Праект павінен быць рэалізаваны ў 2017—2020 гадах.
Гандлёвы комплекс з'явіцца на месцы знесенега музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У склад «БК Капітал Цэнтр» мусяць увайсці «адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнес-апартаменты, памяшканні для размяшчэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання, падземны паркінг».
Рэалізацыя гэтага праекта «дазволіць завяршыць забудову архітэктурнага ансамбля адной з цэнтральных плошчаў беларускай сталіцы».
Паводле інфармацыі tut.by, «БК Капітал Цэнтр» — праект сербскіх бізнэсменаў братоў Карычаў. Яны таксама будуюць «Мінск-Мір».
Гандлёвы цэнтр паўстане на месцы знесенага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Будынак з'яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння, аднак быў ліквідаваны для будаўніцтва хмарачоса «Кемпінскі». Праўда, гмах на Кастрычнійцкай плошчы так і не паўстаў.
* * *
Чытайце таксама:
Пяць фактаў пра мільярдэра Багалюба Карыча, з якім сустракаўся Лукашэнка





