Згодна з матэрыяламі справы, 48-гадовы кіраўнік даваў незаконныя ўказанні афармляць фіктыўныя дакументы аб наборы навучэнцаў у групы, перадае БЕЛТА.

Факты выявіліся па выніках уступных кампаній 2014 і 2015 гадоў. На навучанне ўяўных навучэнцаў траціліся дзяржаўныя грошы. Агульная сума неправамерна выдаткаваных сродкаў перавысіла 11 тысяч рублёў.

У крымінальнай справе таксама фігуруюць іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці былога дырэктара, у тым ліку крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна