Корпус рэактара ВВЭР-1200 важыць больш за 330 т, яго вышыня — 13 м, дыяметр — 4,5 м.

Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным дном, усярэдзіне якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя прылады. Зверху ён герметычна зачынены крышкай. Крышка мацуецца да корпуса з дапамогай шпілек. У верхняй частцы корпуса маюцца патрубкі для падводу і адводу цепланосьбіта, а таксама патрубкі для аварыйнага падводу цепланостьбіта пры разгерметызацыі контуру.

Корпус рэактара выраблены на валгадонскім прадпрыемстве «Атаммаш», якое з'яўляецца філіялам АТ «АЭМ-тэхналогіі», што ўваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён «Расатама» — «Атамэнергамаш».

У Беларусь корпус адправілі 31 кастрычніка. Ад завода-вытворцы «Атаммаш» яго перавезлі на спецыялізаванай аўтамабільнай тэхніцы на прычал Цымлянскага вадасховішча ў Валгадонску. Там пачаўся рачны этап, які цягнуўся да Новаваронежу. Далей да Астраўца яго перавозілі па чыгунцы на спецыялізаваным транспарцёры.

Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца ў 18 км ад Астраўца на Гродзеншчыне. БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Новы корпус рэактара беларускай АЭС таксама грукнулі — гэтым разам пры перавозцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0