Паслуга павінна будзе кампенсаваць магчымасці сайта komplat.by, які нядаўна спыніў працу. Дагэтуль не было вядома, ці будзе створана яму замена.

Партал komplat.by, з дапамогай якога жыхары Мінска і Мінскага раёна даведваліся пра налічэнні за жыллёва-камунальныя паслугі і падавалі паказанні прыбораў уліку, праз пераход на АІС «Разлік-ЖКП» перастаў функцыянаваць. Сайт спыніў работу яшчэ ў пачатку лістапада, аднак раней паведамлялася, што недаступны ён будзе толькі часова. Некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя пра яго закрыццё.

У адказ мінчане стварылі петыцыю пра аднаўленне работы рэсурсу, у якой патлумачылі ўсе плюсы ліквідаванага сэрвісу. За некалькі дзён пад ёй падпісалася больш за дзве тысячы чалавек. Пакуль паведамляць дадзеныя лічыльнікаў карыстальнікам даводзіцца з дапамогай SMS або па тэлефоне, аднак ужо ў наступным годзе падаць паказанні лічыльнікаў вады можна будзе праз АРІП.

«Такая паслуга ў пачатку 2017 года з'явіцца ў сістэме АРІП, прычым яна будзе даступная для ўсіх жыхароў Беларусі. Для гэтага не трэба будзе ствараць асобны сайт. Магчымасці, якія раней даваў партал komplat.by, захаваюцца. Дадаткова аб новых падыходах у працы паведамім у студзені», — адзначыў піяр-менеджар АРІП Алег Чумакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0