Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) стала аб'ектам хакерскай атакі. Пра гэта паведаміла ў сераду, 28 снежня, агенцтва dpa са спасылкай на прэс-сакратара арганізацыі. Паводле яе слоў, кібератака была здзейсненая ў пачатку лістапада і ўсе 57 краін - удзельніц АБСЕ былі апавешчаныя пра тое, што здарылася.

Прадстаўнік АБСЕ прызнала, што ў выніку ўзлому сервераў хакеры маглі атрымаць доступ да сакрэтных дакументаў арганізацыі і падвергнулі небяспецы цэласнасць яе сеткавай інфраструктуры. Пагроза была ліквідаваная з дапамогай экспертаў па інфармацыйных тэхналогіях, да якіх АБСЕ звярнулася па дапамогу. У дадзены момант камп'ютарная сістэма арганізацыі абаронена ад знешняга ўварвання.

Французская газета Le Monde напісала, што атаку здзейсніла група расійскіх хакераў АРТ 28. Па іншых дадзеных, узлом магла ажыццявіць хакерская групоўка Fancy Bear, якую таксама звязваюць з расійскімі ўладамі. Па словах прэс-сакратара АБСЕ, ім невядома, хто стаіць за кібератакай, і яна не гатовая абмяркоўваць гэтыя здагадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0