Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Год навукі ў Беларусі пройдзе больш плённа, чым Год культуры. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.
«Калі шчыра, не хацелася б, каб будучы Год навукі прайшоў так, як Год культуры», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што калі, напрыклад, аб'яўляецца Год культуры, то ўсе разлічваюць, што ў гэты перыяд у дадзенай галіне павінны быць нейкія дасягненні, здзейсніцца штосьці вялікае. «Можа быць, я быў не зусім уцягнуты, займаўся іншымі праблемамі, але выбітнага нічога прыгадаць не магу. Для культуры гэта быў звычайны год», — адзначыў кіраўнік краіны.





