Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, распавёў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе.
president.gov.by
Журналісты пацікавіліся, ці ёсць падарунак, які марыць атрымаць кіраўнік дзяржавы, на што ён адказаў: «Так, ёсць — гэта $500 у сярэднім (сярэдняя зарплата па краіне). Гэта быў бы для мяне падарунак, я пра гэта мару».
Пры гэтым ён падкрэсліў, што для дасягнення названай мэты трэба будзе прыкласці каласальныя, неймаверныя намаганні.
«Хто ў гэта не верыць — я шкадую. Хто закліканы гэта зрабіць, але не хоча — з імі мы развітаемся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы будзе ісці да гэтай мэты», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.





