«Усе госці дзівяцца і пачынаюць усміхацца і, вядома, захапляцца, калі бачаць наш пад'езд», — з гонарам кажуць жыхары дома.
Суседзі вырашылі, што і пад'езд таксама павінен быць утульным. Яны сабраліся, абмеркавалі ідэю і разам упрыгожылі агульныя памяшканні дома да Новага года: збудавалі камін, павесілі гірлянды, намалявалі карціны і паставілі ялінку.
«Суседзі сабралі цацкі, штосьці дакупілі, але ўсё астатняе зрабілі сваімі рукамі. Камін атрымаўся са старой скрынкі з-пад тэлевізара, а ёлачныя цацкі прынеслі жыхары, — кажа старшыня таварыства Святлана Латыш. — Мы вырашылі, што і ў пад'ездзе павінна быць прыгожа і ўтульна».
Наконт таго, што ўсю гэтую прыгажосць хтосьці можа скрасці, жыхары не хвалююцца, бо ў пад'ездзе ёсць відэакамеры.





