Як паведамілі БелаПАН у судзе Цэнтральнага раёна, па сукупнасці злачынстваў малады гамяльчанін пакараны 10 гадамі пазбаўлення волі.

Згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару былі ўчынены ў маі 2016 года, пацярпелая — мясцовая 45-гадовая жыхарка, з якой абвінавачваны пазнаёміўся ў дзень учынення злачынства.

У гарадской пракуратуры дадалі, што гэта сёмая судзімасць у абвінавачванага. Ён са школьнай лавы часта трапляў у поле зроку праваахоўных органаў, вучыўся ў спецыяльным класе і адбываў пакаранне за маёмасныя злачынствы ў калоніі для непаўналетніх.

У «паслужным спісе» абвінавачванага — крадзяжы, рабаванні, згвалтаванні. Пасля чарговага адбыцця пакарання жыхар Гомеля выйшаў на волю 25 сакавіка 2016 года, а ўжо ў маі ўчыніў чарговае цяжкае злачынства.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0