«Мае кніжныя вынікі-2016: «Цягнік Чыкага-Токіё», кніга перакладаў Богдана Задуры «Труны з Ікеі», вядома ж, Бадлер. І проста ўчора з'явіўся Гіём Апалінэр. Віншую ўсіх калег-перакладчыкаў, што таксама працавалі над апалінэраўскай кнігай: Уладзіміра Лянкевіча, Ганну Янкуту, Кацярыну Маціеўскую, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Стэфановіча, Змітра Коласа», — напісаў Андрэй Хадановіч у фэйсбуку.