Мінскае «Дынама» завяршыла выступленне на Кубку Шпенглера, што праходзіць у Швейцарыі, на стадыі паўфінала.
«Зубры» прайгралі зборнай Канады, што складаецца з гульцоў, якія выступаюць у Еўропе, з лікам 2:3 (0:2, 1:0, 1:1).
Такім чынам, дынамаўцы прайгралі два з трох матчаў на турніры. Пасля перамогі ў першы дзень над Канадай мінскае «Дынама» саступіла «Давосу» і сёння той жа зборнай Канады. Характэрна, што ў двух апошніх гульнях «зубры» мелі дадатковы дзень адпачынку ў параўнанні з супернікам.
Летам перамога ў Кубку Шпенглера была названая адной з дзвюх задач мінскага «Дынама» ў гэтым сезоне.





