Пра гэта гаворыцца ў лісце Міністэрства аховы здароўя ў адрас Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
«Прапановы і заўвагі Беларускай праваслаўнай царквы прыняты пад увагу, і абзац пра «недапушчэнне дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў» будзе выключаны Мiнiстэрствам аховы здароўя з праекта», — пазначана ў лісце.
Таксама адзначаецца, што Міністэрства аховы здароўя і ў далейшым будзе «спрыяць узаемнаму супрацоўніцтву».
Мітрапаліт Кандрусевіч: Забарона на нашэнне рэлігійных сімвалаў медработнікамі — дыскрымінацыя вернікаў
Кіраўнік БПЦ: Забарона медыкам насіць крыжыкі можа справакаваць пратэсты вернікаў





