«Гэта — галоўнае. Тое, дзеля чаго кіраўнік краіны накіроўваў мяне сюды. І я ўпэўнены ў тым, што нам удалося дамагчыся пэўных поспехаў у гэтым. Мы скарацілі затраты ў галіне, прычым значна. Мы стварылі новую структуру, якая жыццяздольная, канкурэнтаздольная. І я ўпэўнены, што нашы грамадзяне ацэньваюць гэта», — сказаў мэр беларускай сталіцы.

Шорац паведаміў, што па тэхнічным абслугоўванні жыхары Мінска ўжо аплачваюць 92% ад сабекошту гэтай камунальнай паслугі — «мы скарацілі выдаткі, прычым на высокі ўзровень». За кошт правядзення тэндэраў толькі па капітальным рамонце зніжаны кошт выканання работ на 45%.

«Мы наладзілі работу над якасцю паслуг, што прадастаўляюцца, работу службы заказчыка і падрадчыка, якія цяпер падзеленыя», — распавёў мэр.

Паводле яго слоў, створаны адзіны разлікова-даведкавы цэнтр, дзе аб'яднаныя 43 разрозненых цэнтра.

«Мы стварылі адзіную дыспетчарскую службу, якая з 360 чалавек ператварылася ў 140, і якая працуе ў кругласуткавым рэжыме, і мы бачым, як яна працуе. Стварылі сайт 115.бел. І я спадзяюся, і ўпэўнены ў тым, што ў 2017 годзе — ёсць пэўныя агрэхі, недахопы — але мы навядзем парадак», — заявіў старшыня гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0