У ноч на 4 студзеня над Зямлёй з касмічнай хуткасцю праляціць метэарытны паток Квадрантыды, у выніку чаго можна будзе назіраць метэарытны дождж, паведамляюць інфармагенцтвы.

Метэарытны паток здараецца кожны год у перыяд з 28 снежня па 7 студзеня. Аднак на 3—4 студзеня прыпадае ягоны пік. У гэты перыяд за гадзіну можа пралятаць, паводле розных даных, ад 45 да 200 метэарытаў.

Спецыялісты ўдакладнілі, што сёлета пік Квадрантыдаў прыйдзецца на 4 студзеня ў 14 гадзін паводле мінскага часу. Па паведамленнях астраномаў, умовы для назірання метэарытнага дажджу будуць спрыяльнымі.

Небяспекі для зямлян такой метэарытны дождж уяўляць не будзе, бо большасць метэарытаў згарыць яшчэ ў атмасферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?