Анвар Ібрагім,
mymalaysia.wordpress.com

У Малайзіі арыштаваны лідэр апазыцыі, кіраўнік Партый народнай справядлівасьці Анвар Ібрагім. Яго падазраваюць у гомасэксуальнай сувязі са сваім былым 23‑хгадовым памчонікам.

Паводле такога абвінавачаньня прадугледжана да 20 год турмы. Гомасэксуалізм забаронены ў гэтай краіне.

Сам Анвар Ібрагім кажа, што абвінавачаньні сфабрыкаваныя з мэтай не дапусьціць яго прыходу да ўлады.

Арышт Анвара можа справакаваць сур’ёзны унутрыпалітычны крызіс у краіне, дзе лідэр апазыцыі карыстаецца шалёнай папулярнасьцю.

Большасьць насельніцтва краіны верыць у ягоную невінаватасьць, мяркуючы, што абвінавачаньні сфабрыкаваныя ў рамках палітычнай вайны супраць лідэра апазыцыі. 10 гадоў таму супраць Ібрагіма ўпершыню выставілі такія абвінавачваньні, калі ён толькі перайшоў у апазыцыю. З часам суд апраўдаў яго.

Гэтым разам у кампанію абароны Ібрагіма актыўна ўключылася ягоная жонка.

Малайзіяй кіруе аўтарытарны рэжым, які грунтуецца на ісламе і малайскім нацыяналізьме, а абапіраецца на кантроль над уласнасьцю і сілавымі структурамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?