Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац запатрабаваў забяспечыць уборку снегу ў Мінску на працягу найбліжэйшых двух сутак. Адпаведнае распараджэнне ён аддаў сёння падчас аператыўнай нарады ў мэрыі.

Фота Яўгенія Ерчака

Фота Яўгенія Ерчака

Андрэй Шорац раскрытыкаваў адміністрацыі раёнаў сталіцы, а таксама адпаведныя службы за неналежную ўвагу да работы па расчыстцы горада ад снегу. «Нам дадзена двое сутак на ўборку снегу. Магчымасцяў і рэсурсаў для гэтага ва ўсіх зацікаўленых службаў дастаткова. Трэба проста прымусіць людзей працаваць і не баяцца прыцягваць да адказнасці пры неабходнасці. Хаатычнага нагрувашчвання снегу ў горадзе быць не павінна», — запатрабаваў старшыня Мінгарвыканкама.

У суботу, 14 студзеня, у Мінску прайшоў моцны снегапад. За суткі ў сталіцы быў адзначаны прырост снежнага покрыва на 10 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?