Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай вільготнай паветранай масе. Слупкі тэрмометраў будуць паўзці ўніз, і толькі ў чацвер ледзь пацяплее.
Фота Івана Ярывановіча
Пра гэта распавёў Tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.
У аўторак, 17 студзеня, у асобных раёнах краіны невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 … -10°C, пры праясненнях -11 … -13°С, днём -2 … -8°С.
18 студзеня будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -8 … -15°С, пры праясненнях да -18°С; днём -4 … -9°С.
У ноч на Вадохрышча чакаецца ўмерана марознае надвор'е: уначы -5 … -11°С, па паўднёва-ўсходняй палове -12 … -16°С, пры праясненнях да -18 ° С; днём ад 0 па паўночным захадзе да -7 ° С па поўдні. Ноччу ў крайніх паўночных раёнах невялікі снег. Днём пераважна па паўночнай палове краіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па паўночным захадзе днём з дажджом), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Далей ўладу над надвор'ем возьме Атлантыка, і ў Беларусь зноў пачне паступаць сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра, і тэмпература пачне павышацца, цяплей будзе па поўначы, халадней па поўдні краіны.
У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 … -8°С, пры праясненнях па паўднёвым захадзе да -11°С; максімальная днём -5 … + 2°С.





