Міністэрства інфармацыі заблакавала 11 сайтаў з-за размяшчэння «неналежнай» рэкламы, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 10 студзеня 2017 года Мінінфарм абмежаваў доступ да сайтаў dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by, fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by.

«На рэсурсах dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by размяшчалася рэклама аб прадастаўленні мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб фізічнымі асобамі, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый у адпаведнасці з патрабаваннямі ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 325 «Аб прыцягненні і прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Астатнія восем сайтаў былі заблякаваныя з-за рэкламы арганізацый, якія не ўключаны ў рэестр форэкс-кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?