На платформе «Зручны горад. Petitions.by» скончыўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам за змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

За тое, каб інфармацыя аб таварах і паслугах давалася адначасова па-беларуску і па-руску, падпісаліся 4423 чалавекі. Яшчэ 122 чалавекі скарысталіся аналагічным сэрвісам Зварот.by.

Такім чынам, гэта стаў самы масавы ў гісторыі Беларусі электронны зварот, які адпавядае патрабаванням закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?