Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Васілём Мацюшэўскім у панядзелак на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Спецыяльнага аўтаномнага раёна Ганконг Лян Чжэньінам дасягнула дамоўленасці аб узаемнай адмене віз.

Як паведамляе пасольства Беларусі ў Кітаі, дамоўленасць ўступіць у сілу пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі і Кітаі.

Сёння для беларусаў віза ў Ганконг каштуе 30 даляраў.

На думку спецыялістаў, адмена віз паміж Беларуссю і Ганконгам дазволіць істотна актывізаваць кантакты дзвюх краін на ўзроўні бізнесу і турызму.

У панядзелак таксама падпісана пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасць паміж Беларуссю і Ганконгам.

У адпаведнасці з пагадненнем стаўка па дывідэндах і працэнтах складзе 5%, стаўка роялці - ад 3 да 5%, па астатніх аперацыях стаўкі не агаворваюцца.

Спецыялісты мяркуюць, што падпісанне пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасць створыць спрыяльныя ўмовы для супрацоўніцтва ў фінансавай сферы паміж бакамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?