15 студзеня Мікалай Лукашэнка наведаў піраміды Гізы. Экскурсію для малодшага сына кіраўніка Беларусі, які суправаджае бацьку ў паездцы па Егіпце, арганізавалі егіпецкія ўлады.

Фота: ahram.org.eg

Фота: ahram.org.eg

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, экскурсію для Мікалая Лукашэнкі правёў асабіста генеральны дырэктар археалагічнага комплексу пірамід Ашраф Мохі.

«Сын прэзідэнта Беларусі быў вельмі зацікаўлены ў тым, каб наведаць піраміды, для таго каб убачыць веліч цывілізацыі фараонаў. Ён сказаў, што гэта адно з цудаў свету», — распавёў дырэктар.

Ён таксама паведаміў, што Мікалай Лукашэнка ў час экскурсіі агледзеў тры піраміды і сфінкса. Па словах Ашраф Мохі, малодшы сын прэзідэнта Беларусі захоплена фатаграфаваў падчас экскурсіі, а таксама з задавальненнем і сам сфатаграфаваўся на фоне пірамід.

Генеральны дырэктар археалагічнага комплексу пірамід Ашраф Мохі і Мікалай Лукашэнка. Фота: ahram.org.eg

Генеральны дырэктар археалагічнага комплексу пірамід Ашраф Мохі і Мікалай Лукашэнка. Фота: ahram.org.eg

Нагадаем, раней у сваім інтэрв'ю юнаму расійскаму рэпарцёру Мікалай Лукашэнка прызнаўся, што яго любімы прадмет - геаграфія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?