У сераду муж сябра праўленьня БАЖ Алёны Шарамет па тэлефоне быў выкліканы ва ўпраўленьне КДБ дзеля гутаркі ў якасьці сьведкі «па справе самі ведаеце якой, якая зараз самая гучная» — менавіта так патлумачыў дэмакратычнаму актывісту прычыну зацікаўленасьці прадстаўнік ведамства Шардакоў Аркадзь Андрэевіч.

Ён паведаміў, што на адрас, па якім прапісаны Міхал Шарамет, былі высланы ўжо некалькі позваў, і таму вымушаны запрашаць яго на размову па тэлефоне. У 13‑30 Міхал пазваніў жонцы Алёне і толькі папярэдзіў, каб дома яна не зьяўлялася, пасьля чаго сувязь з ім разаравалася. Праз некалькі гадзінаў стала вядомым месцазнаходжаньне Міхала Шарамета: супрацоўнікі КДБ падцьвердзілі адвакату, што актывіст знаходзіцца ў сьледчым аддзеле упраўленьня Камітэту дзяржбясьпекі па Мінску і Мінскай вобласьці. Папярэдне ён затрыманы на 3 сутак, заўтра раніцай пройдзе допыт з удзелам адваката.

Раніцай ў кватэры, дзе прапісаны Міхал Шарамет і дзе жыве ягоная 80‑гадовая бабуля быў праведзены 4‑гадзінны ператрус, санкцыянаваны пракуратурай. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не знайшлі нічога падозранага, але бабулю напалохалі.

spring96

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0