Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць, паведаміў у інтэрв'ю «Настаўніцкай газеце» начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Спецыяліст расказаў, што адначасова з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі фактычна завершана распрацоўка новага Агульнадзяржаўнага класіфікатара «Спецыяльнасці і кваліфікацыі».

«У новым класіфікатары будуць рэалізаваны зусім новыя падыходы, якія істотна адрозніваюцца ад папярэдніх. У прыватнасці, спецыяльнасці будуць гарманізаваны з відамі эканамічнай дзейнасці, афіцыйна зацверджанымі ў нашай краіне, а таксама з Міжнароднай стандартнай класіфікацыяй адукацыі», — праінфармаваў Сяргей Каспяровіч.

«Важнай асаблівасцю новага класіфікатара з'яўляецца тое, што будуць поўнасцю выключаны раней існуючыя спецыялізацыі, а таксама кірункі спецыяльнасцей. Цяпер у адпаведнасці з новым класіфікатарам будзе адна базавая класіфікацыйнай адзінка — спецыяльнасць», — растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.

Прадугледжваецца, што ўніверсітэты, ажыццяўляючы падрыхтоўку па той ці іншай спецыяльнасці, змогуць фарміраваць сваю прафілізацыю з улікам патрэбнасцей рынку працы, моладзі і сваіх рэсурсаў у памеры да 50-60 працэнтаў вучэбнага часу ў бакалаўрыяце і да 70 працэнтаў — у магістратуры. «У рамках гэтага часавага рэсурсу ўніверсітэт сам напаўняе прафілізацыю з улікам патрэбнасцей заказчыкаў кадраў, узгадняючы з імі той ці іншы кірунак», — дадаў спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?