Лідар «малафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч заклікаў грамадскасць пісаць падзякі работніцы метрапалітэна Людміле Майстрэнка, на якую напісаў скаргу расіянін.

«На ўваходзе ў ст. метро Купалаўскую/Кастрычніцкую працуе чорнавалосая пані з Ташкента. Пераехаўшы шмат год таму ў Беларусь, яна неяк зацікавілася беларускай гісторыяй і мовай. У той час, калі самі беларусы кажуць «мне проще по-русски», пані з Ташкента перайшла на мову Скарыны і Купалы ды ў пераходах вітае пасажыраў па-беларуску. І вось сёньня нейкі расіянін, які прыехаў па сваіх справах у калонію Расеі, напісаў на яе скаргу за зварот да яго па-беларуску. 

Заклікаю ўсіх неабыякавых прыходзіць у пераход, што вядзе да ст. метро Купалаўская і Кастрычніцкая, прасіць кнігу скаргаў і прапановаў і пісаць падзяку супрацоўнікам метрапалітэна за выкарыстаньне беларускае мовы. Як высьветліла Наша Ніва, імя пані Людміла Майстрэнка, калі спаткаеце яе - падзякуйце асабіста. Зробім гэта, калі мы, усё ж, не калонія», — напісаў Зміцер Дашкевіч у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0