Міністэрства замежных спраў Украіны падало ў Міжнародны суд ААН у Гаазе пазоў супраць Расіі, абвінаваціўшы Маскву ў «здзяйсненні актаў тэрарызму і дыскрымінацыі ў ходзе незаконнай агрэсіі супраць Украіны», паведамляе ВВС.

Пазоў пададзены ў рамках Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, паведамляецца на сайце ведамства.

На думку ўкраінскіх уладаў, Расія парушае першую канвенцыю, бо дае зброю і іншыя віды дапамогі незаконным узброеным фармаванням, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны. Падаць пазоў МЗС даручыў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Тры гады Расійская Федэрацыя груба парушае міжнароднае права, тры гады ажыццяўляе незаконную анексію Крыма, незаконную акупацыю Усходу нашай краіны на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, рэалізуе палітыку знішчэння і дыскрымінацыі ў Крыме», — заявіў ён.

Раней Украіна падала пазоў супраць Расіі, абвінаваціўшы Маскву ў крадзяжы марскіх рэсурсаў, забруджванні ўкраінскіх тэрыторый «з негатыўным уплывам на экалогію Чорнага мора, у тым ліку і падчас будаўніцтва Керчанскага моста».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?