Паводле зьвестак крымскіх раватальнікаў а 15:45 у Алушцінскі райаддзел МНС паступіла паведамленьне пра тое, што насупраць пляжу санаторыя «Крымская рыўера» здарылася бяда. У 500 мэтрах ад берагу сутыкнуліся водны матацыкал і яхта. На вялікай хуткасьці скутэр «Ямаха» не пасьпеў выруліць і ўрэзаўся ў борт прыватнай яхты «Анжаліка». 26‑гадовы юнак, жыхар Менску, які кіраваў гідраматацыклам, ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы.
Як стала вядома, малады чалавек перад гэтым выпіваў на беразе з сваім сябруком. Затым хлопцы ўзялі на пракат скутэр і зладзілі «гонкі». Сябра загінулага ўратаваўся дзівам: за некалькі ймгненьняў да ўдару ён на павароце зваліўся ў ваду.
Цяпер працягваецца расьсьледаваньне гэтага здарэньня, усчатая крымінальная справа.





