![]() |
У пераліку на беларускія грошы гэтыя лічбы выглядаюць так ‑‑ з 221 да 250 тыс. рублёў. У чэрвені прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка паабяцаў падвышаць пэнсіі штоквартальна. Кіраўнічка ўкраінскага ўраду Юлія Цімашэнка запэўніла, што чарговае падвышэньне пэнсіяў адбудзецца ў верасьні.
У Беларусі ніжняя плянка памеру сацыяльнай пэнсіі ўстаноўленая на ўзроўні не ніжэйшым за 50 % пражытковага мінімуму, паведамляе БЕЛТА. У траўні‑ліпені гэты сацыяльны нарматыў складае 209 680 рублёў.





