Каля ста беларусаў на сёньняшні дзень плянуюць паехаць у Пэкін на Алімпіяду. Пра гэта ў інтэрвію «Народнай газеце» расказаў начальнік аддзелу ўнутранага і выязнога турызму «Белінтурыста» Владлен Сакалоў. Гэтая кампанія ёсьць афіцыйным беларускім распаўсюднікам білетаў на Алімпійскія гульні.

Тым часам па словах міністра спорту й турызму Аляксандра Грыгарава беларуская дэлегацыя спартоўцаў, трэнэраў, лекараў, псыхолягаў, тэхнічных работнікаў ды іншых спэцыялістаў налічвае 330 чалавек.

Нізкая цікавасьць беларускіх заўзятараў да паездкі на Алімпіяду тлумачыцца дарагоўляў пуцёвак. Толькі пералёт у Кітай і назад каштуе паўтары тысячы даляраў. А яшчэ ж трэба аплаціць пражываньне ў алімпійскай сталіцы, білеты на спаборніцтвы.

«Сярод тых, хто едзе ў Пэкін, многа трэнэраў, былых спарцмэнаў, і яны хочуць наведаць турнір па тым відзе спорту, якім самі раней займаліся», — дадаў Владлен Сакалоў.

Глядзі яшчэ:
Алімпійцаў стымулююць пажыцьцёвай скваркай
Падчас Алімпіяды кітайская тэлевізія будзе ўпершыню працаваць у жывым этэры
Беларусь пашкадавала грошай на эстафэту алімпійскага агню
«Прессбол» залічылі да «нячэснай» прэсы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру