У 2014 годзе літоўскае войска павінна цалкам перайсьці на прафэсійную аснову. Так у аўторак пастанавіў Сойм Літвы.
Паводле інфармацыі прэс‑службы літоўскага парлямэнту, колькасьць маладых людзей, пакліканых увесну ў шэрагі літоўскага войска склала 1600 чалавек. Па новым заканадаўстве ў наступным годзе колькасьць навабранцаў скароціцца да 600 чалавек, а праз 6 гадоў прызыў у Літве зьнікне як зьява.
0
0
0
0
0
0