Часопіс Forbes апублікаваў на гэтым тыдні рэйтынг «крымінальных сталіц» Эўропы, заснаваны на зьвестках агенцыі Eurostat. На другім месцы ў рэйтынгу апынулася Латвія, у якой узровень злачыннасьці з 2003 да 2006 гады вырас на 4,8 %.

Калі ж улічваць толькі краіны ЭЗ, то Рыга знаходзіцца на першым месцы, адстаючы толькі ад Стамбулу (Турцыя ў ЭС не ўваходзіць).

«У 2006 годзе Ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ідэнтыфікавала 64 крымінальныя групоўкі ў Латвіі. Самыя папулярныя заняткі для груповак — перавозка наркотыкаў, крадзяжы транспарту ды эканамічныя злачынствы», — паведамляе выданьне. Апроч таго, Forbes адзначае, што Латвія — другая самая небясьпечная ў Эўразьвязе краіна для аўтакіроўцаў».

Цалкам дзясятка самых крымінальных гарадоў Эўропы знаходзіцца ў наступных краінах:

1. Турцыя
2. Латвія
3. Славенія
4. Італія
5. Кіпр
6. Гішпанія
7. Грэцыя
8. Ліхтэнштэйн
9. Вугоршчына
10. Шатляндыя

DELFI

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0