Вынікі «глядацкага галасавання» паставілі Navi на 5-е месца, але журы вывела іх на 1-е.

Песня «Гісторыя майго жыцця» прагучыць на міжнародным конкурсе ў Кіеве. Нядаўна Navi прэзентавалі кліп на яе:

А так яна гучала ў фінале:

Navi летась таксама спрабавалі перамагчы з песняй «Гэта зямля», але тады ім гэта не ўдалося.

Адразу пасля навіны пра перамогу Navi праз «Нашу Ніву» падзякавалі гледачам і назвалі выхад беларускамоўнай песні на «Еўрабачанне» гістарычным:

Сёлета гурт запусціў акцыю «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2017». Як бачым, яна прынесла плён.

Гучаць і першыя жарты — камент Вадзіма Ліпніцкага на старонцы НН Укантакце: «Вот что недопоставки нефти животворящие делают».

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра гурт Navi, які паедзе на «Еўрабачанне»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?