Апошнія некалькі тыдняў Мандэла зрабіў шэраг паездак па розных краінах, але дзень народзінаў ён меркаваў адзначыць у сваёй роднай вёсцы ў коле блізкіх і знаёмых.
Будучы адным з актывістаў Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу — некалі забароненай у ПАР арганізацыі, што вяла барацьбу супраць сыстэмы апартэіду, Мандэла правёў 27 гадоў у турме. Пазьней ён стаў першым чорнаскурым прэзыдэнтам ПАР.
Былы лідэр Паўднёвай Афрыкі дэ Клерк, удастоены сумесна з Мандэлам у 1993 г. Нобэлеўскай прэміі міру, назваў Нэльсана Мандэлу адным з найвыдатных палітыкаў ХХ ст.
Пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта ПАР у 1999 г., Мандэла вёў актыўную працу па прафілактыцы і барацьбе са СНІДам у краінах Афрыкі, а таксама дапамог атрымаць сваёй краіне права на правядзеньне чэмпіянату сьвету па футболе 2010 году.
У 2004 г. ён заявіў, што хоча адысьці ад спраў, каб больш часу бавіць у коле сям’і.
Сьвята ў Куну — роднай вёсцы Мандэлы на паўднёвым усходзе краіны — павінен быў прайсьці ў вузкім сямейным коле аднак, высьвятляецца, што заплянаваны футбольны турнір у гонар Мандэлы, канцэрт і вячэра на 500 чалавек.