Кіроўца без правоў уцякаў ад ДАІ і захрас на чыгуначным пераездзе, машыністу надыходзячага цягніка давялося экстранна тармазіць. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

gaibrest.by

32-гадовы жыхар Пінскага раёна на аўтамабілі «Рэно» ехаў па вул. Чыгуначнай у вёсцы Пінкавічы. Убачыўшы наперадзе патрульны аўтамабіль ДАІ, мужчына спалохаўся адказнасці. Ён праехаў чыгуначны пераезд і рэзка павярнуў налева. Манеўр не атрымаўся: «Рэно» захрас у снезе, заблакаваўшы праезд для чыгуначнага транспарту.

«Усе спробы мужчыны самастойна зрушыць машыну з месца аказаліся беспаспяховымі. Вастрыню сітуацыі дадаў надыходзячы цягнік. Машыніст быў вымушаны прымяніць экстраннае тармажэнне. Транспартныя сродкі і людзі не пацярпелі. У дачыненні да кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы па ч. 2 арт. 18.19, ч. 1 арт. 18.22, ч. 9 арт. 18.12 Каап. Аўтамабіль патрапіў на штрафстаянку», — паведамілі ў ДАІ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна