Моцны пажар адбыўся мінулай ноччу ў начным клубе Бухарэста Bamboo, перадаюць інфармагенцтвы.

Вядома, што ў выніку ніхто не загінуў, аднак 38 наведвальнікаў, многія з якіх атруціліся дымам, былі шпіталізаваныя. Цяпер у бальніцах застаюцца шэсць чалавек, стан аднаго з іх цяжкі.

З агнём змагаліся 27 пажарных разлікаў, будынак клуба цалкам згарэў і абрынуўся. Відавочцы сцвярджаюць, што некаторыя наведвальнікі курылі ў клубе, хоць у Румыніі гэта забаронена законам.

Прычыны пажару высвятляюцца, распачатая крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна